Грамадства2727

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Як стала вядома «Нашай Ніве», на мінулым тыдні «знік» шэраг топ-менеджараў буйной ІТ-кампаніі SoftClub, а таксама яе заснавальнік Уладзімір Сіротка. Кампанія ў асноўным спецыялізуецца на праграмным забеспячэнні для банкаў і фінансавых сэрвісаў.

Да Уладзіміра Сіроткі немагчыма дазваніцца. У месенджарах апошні раз ён быў анлайн у чацвер, 23 кастрычніка. На працы, як вядома «Нашай Ніве», ён таксама не з'яўляецца, як і шэраг іншых менеджараў. Супрацоўнікам давялі, што начальства масава на бальнічных. 

Уладзімір Сіротка. Фота: БелТА

Кампанія SoftClub заснавана ў 1993 годзе і з'яўляецца адным з беларускіх ІТ-гігантаў. У ТАА «Софтклуб» і ТАА «Софтклуб цэнтра распрацоўкі» станам на 2025 год сумарна працуюць 622 чалавекі, у ранейшых інтэрв'ю Сіротка казаў пра 1000 супрацоўнікаў па ўсім свеце. 

Выручка дзвюх кампаній па выніках 2024 года — 105,4 мільёна рублёў. 

У асноўным кампанія аказвае паслугі банкам — як дзяржаўным, так і прыватным, — і бізнэсу, кампанія мае буйныя кантракты з дзяржавай.

Самая знакамітая распрацоўка — АІС «Разлік» (АРІП), праз якую фізічныя і юрыдычныя асобы могуць рабіць аплаты і выстаўляць рахункі. 

У апошнія годы SoftClub таксама пайшоў у сферу крыптавалют, заснаваўшы біржу Bynex. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» звязваюць сэнс прэтэнзій з падатковымі пытаннямі і ўзятым курсам на барацьбу з вывадам капіталу.

@nashanivanews Вялікія арышты ў беларускім ІТ-сектары. Прычым гэтым разам затрымалі тых, каго раней не чапалі #нашаніва #беларусь #минск #беларусьновости #милициябеларуси ♬ оригинальный звук - Нашы Навіны

Вядома, што ў канцы 2024 года змянілася форма ўласнасці абедзвюх кампаній: мажарытарным акцыянерам стала казахская холдынгавая кампанія «Эссігруп кз лтд», на карысць якой выплачваліся дывідэнды.

Уладзімір Сіротка нарадзіўся ў 1960 годзе. Скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ. Некалькі год адпрацаваў у НДІ «Агат», распрацоўваючы праграмнае забеспячэнне для ваенна-прамысловага комплексу. У канцы 1993 года стаў дырэктарам кампаніі «Софтклуб».

Хобі Сіроткі — міні-футбол. Ён падтрымлівае каманду «Сталіца», якая год за годам перамагае ў чэмпіянаце Беларусі і ўдзельнічае ў Лізе чэмпіёнаў.

Уладзімір Сіротка. Фота: часопіс «Генеральны дырэктар»

Каментары27

  • Джун-пралетарый
    27.10.2025
    Сіротка такі самы калябарант як Чыж, Япрынцаў, Шакуцін, Машэнскі. Не варта яго шкадаваць.
  • Skarbnik
    27.10.2025
    Падарылі? Жартуеце? Стваральнікі гэтага "дарунку" ўпарта ігнаравалі беларускую мову: маўляў, няма рэсурсаў... А яны яшчэ і дагэтуль сядзелі на тэрыторыі, падкантрольнай самі ведаеце каму...
  • Страіцелі пірамід
    27.10.2025
    Пайшлі ў падмацаванне сцяны, якую будавалі, каб крэпчэ стаяла! Страіцелі шатлага, невіноўныя ні ў чым, аказаліся ахвярамі рэжыма на які працавалі ўсё жыццё! Можа трэба зрабіць нейкія выснаўкі?

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

У Шклове перад «Дажынкамі» зафарбавалі знакаміты дом з малітвамі8

Армія прыняла на ўзбраенне лазер «Шафран» беларускай распрацоўкі для знішчэння дронаў15

Пад Жыткавічамі BMW разбіўся ўшчэнт аб дрэва. Малады кіроўца цудам выжыў

Пачатак новаму кварталу пакладзены. На Кальцова зносяць двухпавярховікі1

Непатапляльны былы кіраўнік Рэчыцы, асуджаны на працяглы тэрмін, узначаліў калгас у Ельскім раёне5

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу116

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць