БЕЛ Ł РУС

Дзве кнігі Сашы Філіпенкі прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі»

17.11.2025 / 17:17

Nashaniva.com

Адна з іх закранае часы Другой сусветнай вайны, другая — часы цяперашняй вайны, развязанай Расіяй ва Украіне. 

У верасні кнігі пісьменніка Сашы Філіпенкі «Слон» і «Чырвоны крыж» дадалі ў спіс забароненых да распаўсюду на тэрыторыі Беларусі.

Цяпер жа гэтыя кнігі (выпушчаныя выдавецтвам Gutenberg Publisher Sp.z.o.o., Kraków 2025) прызналі «экстрэмісцкімі», звярнула ўвагу «Вясна».

Адпаведнае рашэнне прыняў суд Кастрычніцкага раёна Мінска 13 лістапада.

Чытайце таксама:

Мінінфарм забараніў кнігі Муракамі і Бёрджэса

Мінінфарм забараніў «Сучасную энцыклапедыю для дзяўчынак» Ментусавай і яшчэ 17 кніг

Мінінфарм унёс у спіс забароненай літаратуры кнігу, якая ўвайшла ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагоддзя

Каментары да артыкула