Мінінфарм забараніў «Сучасную энцыклапедыю для дзяўчынак» Ментусавай і яшчэ 17 кніг
Міністэрства інфармацыі зноў пашырыла спіс друкаваных выданняў, якія нібыта «здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». У яго дададзена 18 кніг, усяго ён складаецца са 110 пазіцый.
У спіс, у прыватнасці, уключылі «Сучасную энцыклапедыю для дзяўчынак» аўтарства Каці Дзянісавай і вядучай Марыны Ментусавай.

ozon.ru
У спіс сярод іншага трапілі некалькі кніг пра БДСМ:
- «Асіная фабрыка» — Іэн Бэнкс,
- «Твары і маскі аднаполага кахання. Месячнае святло на світанні» — І. Кон,
- «Рускі покер» — Фелікс Разумоўскі,
- «Адкрытая размова пра гомасэксуальнасць. Адваротны бок талерантнасці» — Коэн Рычард,
- «Калі ты вернешся да мяне» — Эма Скот,
- «Дзева на тры дні» — Дэй Лакі,
- «Усход Цёмнага Месяца. Язычніцкі БДСМ і Шлях вызначэнняў» — Рэйвен Кальдэра,
- «БДСМ-лайт. Разняволеныя тэхнікі» — Рыта Фокс,
- «БДСМ для прафесіяналаў. Што яшчэ можна паспрабаваць» — Рыта Фокс,
- «БДСМ — гэта вычварэнства ці не? З шырока закрытымі вачыма» — Вераніка Ларсан,
- «Плётка для нявіннай. БДСМ-апавяданні для дарослых» — Саманта Джонс і «Сэкс Шоп. Дарослыя цацкі» — Саманта Джонс,
- «Паэзія БДСМ. Аповесці. Казкі і вершы» — Сафі Рэнар,
- «Дэманічныя жанчыны» — Леапольд фон Захер-Мазох,
- «Боль такі прыемны. Навука і культура балючых асалодаў» — Лі Коварт,
- «Колер болю. Шоўк» — Эва Хансэн,
- «Сярэдні пол» — Джафры Еўгенідзіс.
-
У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток
-
«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба
-
«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары