БЕЛ Ł РУС

Жыхару Рэчыцы вынеслі прысуд за «абразу Лукашэнкі»

17.11.2025 / 18:17

Nashaniva.com

У судзе Мазырскага раёна асудзілі 49‑гадовага жыхара Рэчыцы Ігара Чарпакова, абвінаваціўшы яго ў «абразе Лукашэнкі» паводле арт. 368 КК. Дакладны прысуд пакуль невядомы, але ён звязаны з пазбаўленнем ці абмежаваннем волі, піша «Гомельская вясна».

Ігар Чарпакоў. Фота: сацсеткі

14 лістапада МУС унесла Ігара Чарпакова ў свой «спіс экстрэмістаў».

Чарпакоў доўгі час жыў у Рэчыцы, працаваў на будаўніцтве ў Расіі і мае там шмат сваякоў і знаёмых. У спісе МУС пазначана, што ён зарэгістраваны ў Мінску, а тое, чаму суд адбыўся ў Мазыры, цяпер спрабуюць высветліць праваабаронцы.

Па стане на сёння ў «экстрэмісцкім» спісе МУС знаходзяцца ўжо 5989 чалавек.

Чытайце таксама:

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы

Маладой вясковай настаўніцы з Мазыршчыны далі тры гады калоніі за палітыку

Чатыром былым журналістам баранавіцкага «Інтэкс-Прэса» далі хатнюю хімію

Каментары да артыкула