У Адэскай вобласці расійскі дрон трапіў у турэцкі газавоз
У ноч з 16 на 17 лістапада расійскія войскі нанеслі ўдар па Адэскай вобласці Украіны. У порце Ізмаіл расійскі дрон трапіў у турэцкі газавоз, што выклікала пажар на судне, паведамляе Euronews.
Фота: turkiyegazetesi.com.tr
Улады суседняй Румыніі эвакуявалі жыхароў вёсак Плаўру і Чаталкой у памежнай з Украінай камуне Тулча — людзі там апынуліся ў зоне рызыкі праз выбух і пажар на газавозе. Разам з мясцовымі жыхарамі вывезлі і іх свойскіх жывёл.
Акрамя таго, былі эвакуяваныя ўсе 16 членаў экіпажа танкера. Ніхто з людзей не пацярпеў.
На борце судна знаходзілася да 4 тысяч тон звадкаванага газу. Украінскія ратавальнікі таксама праводзілі эвакуацыю ў суседніх раёнах.
Румынскія СМІ апублікавалі відэа пажару на газавозе, знятае прыкладна апоўдзень.
У памежных з Украінай рэгіёнах Румыніі ўжо неаднаразова знаходзілі абломкі беспілотнікаў, якімі Расія атакуе асабліва Адэскую вобласць. Раней урад Румыніі прыняў закон, які дазваляе збіваць расійскія дроны, калі яны трапляюць у румынскую паветраную прастору.
Чытайце таксама:
Самалёты, дроны-перахопнікі і СПА. Зяленскі раскрыў дэталі падпісанай дамовы з Францыяй
Тры чалавекі загінулі пад Харкавам у выніку ракетных удараў Расіі