Некаторым кіроўцам, пазбаўленым пасведчання, дазволяць кіраваць транспартам — як так?
Улады прапануюць здымаць адміністратыўку, якая забараняе працаваць за рулём. Але новаўвядзенне закране не ўсіх, а толькі некаторых.
Згодна з законапраектам, карэкціроўкі могуць з'явіцца ў двух новых артыкулах Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, піша «Точка».
Прыпыніць ці зняць з беларуса падобнае пакаранне прапануецца толькі ў вызначаных выпадках. Напрыклад, па хадайніцтве кіраўніка мясцовага выканкама.
Праўда, выключэнне зробяць толькі для працы на колавых трактарах і самаходных машынах, за выключэннем катэгорыі А.
Да таго ж, у чалавека не павінна быць адміністратывак ці судзімасцяў за кіраванне без правоў або п'яным.
Зарабляць за рулём гэтым людзям прапануюць дазволіць толькі пасля заканчэння паловы тэрміну пакарання.
Яшчэ адна ўмова — чалавек павінен працаваць не менш за два гады (дапускаецца перапынак, але не больш за тры месяцы).