БЕЛ Ł РУС

У Гомелі адкрылі чарговыя муралы героям вайны. Па іх колькасці горад на першым месцы ў Беларусі

27.11.2025 / 20:35

Nashaniva.com

У апошнія гады Гомель захліснула хваля муралаў, прысвечаных героям «Вялікай Айчыннай вайны». Летась улады заявілі, што па іх колькасці горад на першым месцы ў Беларусі. Лічбу не ўдакладнілі, але, відаць, гаворка ідзе прыкладна пра дзясятак, піша Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Вось і 26 лістапада ў сувязі з 82‑й гадавінай вызвалення горада адкрылі не толькі помнік Канстанціну Ракасоўскаму, але і два муралы на шматпавярховых дамах — Раману Цімафеенку і Рыгору Галавацкаму. Ураджэнец Чавускага раёна Цімафеенка быў адным з арганізатараў падпольнага руху ў Гомелі, загінуў у 1942-м. Ураджэнец Мінскага раёна Галавацкі быў удзельнікам вызвалення горада, загінуў у снежні 1943-га. 

Сёлета ў маі ўжо адкрылі тры муралы героям Савецкага Саюза: Георгію Жукаву, Рыгору Дзенісенку і Іллю Катуніну. Толькі апошні нарадзіўся ў Беларусі (Дзенісенка жыў у Гомелі пасля вайны).

З цывільных асоб у апошнія гады адкрылі мурал хіба толькі колішняму 1‑му сакратару ЦК КПБ Кірылу Мазураву — яго пазначылі як Героя Сацыялістычнай Працы.

Чытайце таксама:

Расіяне ў Гомелі захацелі ўчыніць міжнародны скандал. Што за таямнічая лялька была на помніку Ракасоўскаму

У Гомелі адкрылі помнік маршалу Ракасоўскаму

Як змяніліся сюжэты гарадскіх муралаў да і пасля 2020 года ФОТЫ

У пераддажыначным Заслаўі загаварыў па-расейску Сымон Будны ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула