Ціханоўская вітала рашэнне Літвы ўвесці надзвычайную сітуацыю
Святлана Ціханоўская падтрымала пастанову ўрада Літвы аб увядзенні надзвычайнай сітуацыі з-за метэазондаў кантрабандыстаў, якія залятаюць з Беларусі.
«Апошнія правакацыі Лукашэнкі з выкарыстаннем паветраных шароў з кантрабандай для парушэння працы грамадзянскай авіяцыі прымусілі Літву абвясціць надзвычайнае становішча. Пагрозы рэгіянальнай бяспецы будуць захоўвацца да таго часу, пакуль існуе дыктатура. Мы рашуча падтрымліваем Літву супраць гэтых гібрыдных атак», — напісала яна.
Чытайце таксама:
Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя
Беларусь прапануе Літве сумесна абмеркаваць усе наяўныя праблемы за сталом перамоў