Грамадства1313

Праз крызіс, выкліканы паветранымі шарамі з кантрабандай, у Літве абвешчаная надзвычайная сітуацыя

Працяглы крызіс, звязаны з паветранымі балонамі з кантрабандай з Беларусі, прывёў да таго, што ўрад Літвы абвясціў надзвычайную сітуацыю ва ўсёй краіне. Адначасова кіраўніком дзяржаўных аперацый ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі прызначаны міністр унутраных спраў Уладзіслаў Кандратовіч, паведамляе LRT.

Як гаворыцца ў праекце пастановы, надзвычайная сітуацыя ўводзіцца на ўсёй тэрыторыі краіны праз запушчаныя з Беларусі паветраныя балоны, якія транспартуюць кантрабанду і нясуць пагрозу нацыянальнай бяспецы Літвы. Міністэрства ўнутраных спраў падкрэслівае, што ўвядзенне надзвычайнай сітуацыі не створыць нязручнасцяў для грамадства, бо меры будуць дакладнымі, прапарцыянальнымі і накіраванымі выключна на арганізатараў і выканаўцаў незаконнай дзейнасці.

У нататцы ўраду МУС тлумачыць, што падчас гібрыдных атак з боку Беларусі балоны ствараюць пагрозу цывільнай авіяцыі Літвы і парушаюць працу Віленскага аэрапорта. Праз гэта, адзначае ведамства, становіцца немагчымай перавозка пасажыраў і грузаў паветраным транспартам, узнікаюць значныя фінансавыя страты і шкода рэпутацыі. Статус надзвычайнай сітуацыі, на думку МУС, дазволіць ведамствам больш шчыльна каардынаваць дзеянні і пры неабходнасці залучаць вайсковыя падраздзяленні.

У панядзелак у эфіры радыё LRT генеральны камісар паліцыі Артурас Паўлаўскас заявіў, што такі крок можа дапамагчы праваахоўнікам больш эфектыўна прадухіляць і расследаваць злачынствы, звязаныя з кантрабандай у паветры.

Каментары13

  • Австрияк
    09.12.2025
    Да уж, а до этой бумажки получается правоохранители не могли эффективно ничего расследовать? А государство не могло применять армию? Балтийский тигр, ничего не скажешь…. Какое то действие ради действия
  • 9
    09.12.2025
    І что с того что объявили? А в РБ вот год качества объявили..........
  • Барадзед
    09.12.2025
    Австрияк, а должны были применять армию против коробок с сигаретами?

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць