БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, які горад у Беларусі самы туманны

10.12.2025 / 17:16

Nashaniva.com

Падчас прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы начальніца аддзела вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду даных Белгідрамета Вольга Бакланава расказала, якія мясцовасці ў Беларусі лічацца найбольш туманнымі.

Руіны Наваградскага замка. Фота: Сяргей Мацюхевіч / orda.of.by

Вольга Бакланава адзначыла, што ў сярэднім па краіне за год бывае ад 30 да 70 дзён з туманам, і іх колькасць павялічваецца ад нізін да больш высокіх тэрыторый.

Асабліва часта туманы ўзнікаюць на Мінскім і Навагрудскім узвышшах — у асенне-зімовы перыяд там можа назірацца да 25 туманных дзён на месяц.

Па словах сіноптыка, беларускім горадам з найбольшай колькасцю дзён туману ў год лічыцца Навагрудак. Яна прывяла і гістарычныя даныя: у 1964 годзе там, напрыклад, зафіксавалі ажно 140 дзён з туманам.

Чытайце таксама:

У Навагрудку археолагі знайшлі ўчастак падмурка XVIII стагоддзя

Улады хочуць зрабіць Навагрудак горадам-музеем

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Родным братам старажытнай царквы Навагрудка нечакана аказаўся храм з узбярэжжа Эстоніі — але невыпадкова

Каментары да артыкула