Украінскія марскія дроны падбілі ў Чорным моры чарговы танкер расійскага «ценявога флоту» ВІДЭА
Паводле крыніц агенцтва «Укрінфарм» у Службе бяспекі Украіны, украінскія марскія дроны Sea Baby атакавалі ў Чорным моры танкер Dashan, які належыць да так званага «ценявога флоту» Расіі.
Судна, якое ішло пад сцягам Каморскіх астравоў, рухалася ў выключнай эканамічнай зоне Украіны ў бок расійскага порта Новарасійск.
У выніку ўдару танкер атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні і, паводле папярэдняй інфармацыі, выведзены са строю. Ягоны прыблізны кошт складае каля 30 мільёнаў даляраў, а за адзін рэйс ён перавозіў нафтапрадуктаў на суму да 60 мільёнаў.
Чытайце таксама:
Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі
Танкер, які перавозіў расійскую нафту, тоне ля берагоў Сенегала
За атакамі на расійскія нафтавыя танкеры каля ўзбярэжжа Турцыі стаіць СБУ
У Чорным моры гараць ужо два танкеры з расійскага ценявога флоту