БЕЛ Ł РУС

У Магілёве ўзяліся папулярызаваць асянікі. Што гэта такое?

10.12.2025 / 21:51

Nashaniva.com

Асянікі, яны ж асяны ці асенікі з Магілёўскага раёна, цяпер прэтэндуюць на ўключэнне ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Пра гэта напісала выданне «Беларусь сегодня», спасылаючыся на загадчыцу сектара культуры Магілёўскага райвыканкама Наталлю Гоманаву.

Фота: pniva.by

Паводле слоў чыноўніцы, асянікі — гэта брэнд Магілёўскага раёна. Наталля Гоманава сцвярджае, што яны нагадваюць дранікі, але акрамя бульбы ў іх дадаюць і іншую гародніну, вырашчаную на прысядзібных участках: гарбуз, моркву, цыбулю, а таксама зеляніну — кроп, пятрушку. 

Фота: pniva.by

Мясцовая раёнка «Прыдняпроўская ніва» ўжо амаль упэўнена, што асянікі хутка будуць ўключаны ў спіс ЮНЕСКА. Па інфармацыі газеты, рэцэпт гэтай стравы захавала Раіса Ільінічна Высоціна, а ёй яго калісьці перадала маці, Вольга Аўрамаўна Фурманава. Высоціна расказала пра рэцэпт падчас фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі 30 верасня 2021 года. 

Праўда, іншыя магілёўцы сумняюцца ў тым, што гэты рэцэпт сапраўды з'яўляецца брэндам рэгіёну і дастойны ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны. Выданне Mogilev.Media звяртае ўвагу, што мала таго, што пра гэту страву няма ніякіх згадак у даведніках пра беларускую нацыянальную кухню, але і апытаныя магілёўцы і жыхары Магілёўскага раёна нічога не змаглі расказаць пра смак асянікаў.

Чытайце таксама:

У Беларусі выпусцілі гастранамічную карту краіны. Там ёсць не толькі дранікі

З якой бульбы лепш за ўсё рабіць дранікі

Новым сімвалам беларускага турызму зрабілі кветку бульбы

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?

Каментары да артыкула