Ежа22

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?

У меню новага мінскага рэстарана ёсць медавік з жытнім марозівам і дранікі з тар-тарам з аленя і выразкай.

Фота тут і далей: koko.by

Нядаўна ў Мінску адкрыўся рэстаран нетрадыцыйнай беларускай кухні «Мары». Ён знаходзіцца ў модным дворыку ў Ракаўскім прадмесці і пакуль працуе ў тэставым рэжыме.

Што па цэнах? Закускі там каштуюць ад 10 да 25 рублёў, гарачыя стравы — па 60.

У рэстаране высокія столі і мінімалістычны інтэр'ер у шэрых адценнях, на сталах — букецікі з рамонкаў, каля канап ікебаны з пшанічных каласоў.

Блогер Какабай расказвае пра меню.

Меню рэстарана

Ён замовіў свежы жытні хлеб з хрумсткай скарыначкай і рознымі намазкамі з папрыкі і смальца за 10 рублёў, густы халаднік з бульбай за 20 рублёў.

«Порцыя абавязаная быць разы ў два большай, сэнс эканоміць на кефіры, выпускаючы госця галодным?» — піша блогер.

Салат «Цэзар» на курыным шніцалі ў соусе са шпрот каштуе 27 рублёў. Какабай адзначае, што рэцэпт нагадвае хіпстарскае бістро «Інсэйн».

Вегетарыянскі бешбармак — гэта нарэзанае цеста з белымі грыбамі і лісічкамі ў сметанковым соусе з сырным мусам. Падаюць за 35 рублёў.

«Смачна, цікава, сумленна па порцыі, па-нашаму — прыдатна!» — каментуе Какабай.

Курыны шніцаль са смажаным яйкам і агуркамі ў смятане з валошкамі каштуе 35 рублёў. Выразка з асмаленай бульбай і соусам — 60.

«У пражарку medium rare не трапілі, але выразка аказалася якаснай, рэжацца нажом для масла, што кажа аб добрым жыцці каровы», — ацэньвае блогер.

У меню таксама бульба з марозівам з травамі, качка канфі з морквай, стронга на вуглях, капыткі з белымі грыбамі.

На дэсерт тут ёсць шока-фандан па-Барадзінску з каляндрай і марозівам з белых грыбоў і медавік з жытнім марозівам. Апошні, як піша блогер, у найлепшых традыцыях далікатнага «Кавалачка шчасця» — вядомага мінчукам медавіка.

У меню таксама ёсць кальян.

Пакуль рэстаран працуе ў тэставым рэжыме, то на меню дзейнічае зніжка 20%.

«Калі сцерці з памяці нетрадыцыйную беларускую кухню, то гатаваць еўрапейскую класіку ўмеюць. Паглядзім, які шлях яны выберуць далей, а да тэсту ўсяляк рэкамендую», — напісаў водгук блогер.

Какабай падзяліўся таксама сваімі фаварытамі сярод рэстаранаў сучаснай беларускай кухні — «Бульбашы» і «Літвіны».

Каментары2

  • The Non
    21.07.2025
    Додумались, уже и кухня нетрадиционная. С этим левачеством уже дошли слишком далеко! Только традиционная кухня, только традиционные отношения!
  • Традыцыйны беларус
    22.07.2025
    Бешбармак - гэта, прабачце, з якой кухні? Ардынскай? Я такое нават вымавіць не магу.

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе8

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны13

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі27

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам26

Магілёўскія дзяржблогеры не падзялілі каробку з пірожнымі. У іх вайне разбіралася міліцыя11

Навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа скончыў жыццё самагубствам. На момант трагедыі ён праходзіў практыку на МЗКЦ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе8

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць