Мінінфарм патлумачыў, чаму заблакаваў сайты крыптабіржаў
Міністэрства інфармацыі патлумачыла блакаванне сайтаў крыптабіржаў, пра якое стала вядома 10 снежня, наяўнасцю на іх «неналежнай рэкламы».
Тытульная старонка заблакаванай крыптабіржы. Скрыншот «Люстэрка»
Сайты былі заблакаваныя на падставе паведамлення Мінгарвыканкама.
«Больш падрабязная інфармацыя пра характар парушэнняў можа быць дадзеная выключна ўладальнікам гэтых інтэрнэт-рэсурсаў», — заяўляе Мінінфарм.
Пад абмежаванні трапілі шэсць сайтаў: okx.com, bitget.com, bingx.com, bybit.com, weex.com, gate.com.
Чытайце таксама:
У Беларусі абмежавалі доступ да сайтаў вядомых крыптабіржаў
Ідэолагі расказваюць народу жахі пра інтэрнэт і перасцерагаюць ад выкарыстання ChatGPT