Грамадства1515

Ідэолагі расказваюць народу жахі пра інтэрнэт і перасцерагаюць ад выкарыстання ChatGPT

Па ўсёй Беларусі ідэолагі 20 лістапада зноў праводзілі так званы «Адзіны дзень інфармавання». Гэтым разам аб'ядналі дзве тэмы — «Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачыннасці» і «Прафілактыка экстрэмізму ў моладзевым асяроддзі». «Флагшток» вывучыў матэрыялы для членаў інфармацыйна-прапагандысцкіх груп за лістапад і выбраў з метадычак самае цікавае.

Работнікі фермерскай гаспадаркі «Раманенка А.В.» слухаюць жахі пра інтэрнэт з вуснаў намесніцы старшыні Буда-Кашалёўскага райвыканкама Людмілы Куралікавай. Калаж «Флагштока» з фота раённай газеты «Авангард»

Большая частка дакладу аб «экстрэмізме ў моладзевым асяроддзі» прысвечаная пералічэнню таго, што дзяржава разумее пад экстрэмізмам і пакаранню за такія дзеянні. У тым ліку гэта «абраза прадстаўніка ўлады», «распаўсюд загадзя хлуслівых звестак пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, вайсковае або міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь».

Асобна ў метадычцы прагаворваецца, чаму беларусаў масава судзяць за лайкі і рэпосты і чаму нават прагляд інфармацыйных рэсурсаў, абвешчаных «экстрэмісцкімі», дзейныя ўлады лічаць парушэннем арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі». Вось як гэта тлумачаць прапагандысты:

«Увесь кантэнт, які адпраўляюць іншыя людзі, або прагледжаныя файлы, размешчаныя ў чатах «Тэлеграм», месенджар па змоўчванні захоўвае ў папку Telegram Desktop. Шлях да яе залежыць зыходзячы з аперацыйнай сістэмы. Аналагічна аўтаматычнае захаванне файлаў адбываецца і ў месенджары Viber. Захоўванне матэрыялаў у прыватнасці мае на ўвазе пад сабой фактычнае знаходжанне на прыладзе (мабільныя тэлефоны, планшэты, камп'ютары і г.д.) файлаў, прызнаных экстрэмісцкімі».

Гэта нібыта «стварае склад адміністрацыйнага правапарушэння, а менавіта захоўванне матэрыялаў з мэтай распаўсюджвання».

Ідэолагі мяркуюць, што менавіта «моладзь як самая сацыяльна неабароненая група насельніцтва, якая больш за ўсё паддаецца знешняму ўздзеянню, з'яўляецца найбольш актыўным аб'ектам уцягвання ў экстрэмісцкую дзейнасць».

Чыноўнікі лічаць, што «ключавымі фактарамі моладзевага экстрэмізму» з'яўляюцца:

  • уплыў бацькоў, якія адрозніваюцца радыкальнымі перакананнямі;
  • уплыў групы аднагодкаў, якія з'яўляюцца прыхільнікамі экстрэмісцкіх поглядаў;
  • уплыў аўтарытэтных асоб, якія знаходзяцца ў коле зносін падлетка;
  • стрэс, які пацягнуў за сабой дэзынтэграцыю ў грамадстве;
  • уласныя ўяўленні і маральныя ўстаноўкі, асобасныя псіхалагічныя асаблівасці, псіхічнае напружанне.

Яшчэ ідэолагаў турбуюць «моладзевыя субкультуры дэструктыўнай накіраванасці», але такія на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў цяперашні час адсутнічаюць, сцвярджаецца ў метадычцы.

У ёй выкарыстоўваецца расійская інфаграфіка пра моладзевыя субкультуры, самымі небяспечнымі сярод якіх названыя футбольныя фанаты і фрыкі. Таксама даюцца «асноўныя рэкамендацыі па прафілактыцы ўключэння ў дэструктыўныя субкультуры».

Інфаграфіка з метадычкі

Што тычыцца тэмы кібератакі, то, як сказана ў метадычцы, Беларусь знаходзіцца на 3‑м месцы ў рэйтынгу краін СНД, якія часцей за ўсё падвяргаюцца кібератакам. Такія вынікі даследавання, праведзенага летась.

Кожная пятая атака ў Беларусі прыпадае на дзяржсектар (22%). На другім месцы — сфера прамысловасці (14%), а на трэцім радку — фінансавая галіна (11%).

«Шмат нападаў таксама накіраваныя на сектар тэлекамунікацый, сферы навукі і адукацыі (8%). Кожная другая кібератака (57%) прыводзіць да ўцечкі канфідэнцыйных даных. Радзей яны парушаюць асноўную дзейнасць (16%) або нясуць прамыя фінансавыя страты (8%). Больш за палову скрадзеных звестак складаюць персанальныя звесткі і камерцыйная таямніца», — сказана ў матэрыялах.

Асобна ідэолагі перасцерагаюць ад выкарыстання штучнага інтэлекту ў працы з дакументамі:

«Нават калі штучны інтэлект выкарыстоўваецца на карысць, трэба быць асцярожным. Калі работнік арганізацыі думае, што загрузіць дакумент у чат GPT і ён усё хутка зробіць, то гэта прамы шлях да ўцечкі канфідэнцыйных даных. Дакументы адправяцца на серверы ў іншай дзяржаве, і законы нашай краіны ўжо не могуць гарантаваць іх бяспеку».

У сваю чаргу, рэсурс магілёўскіх праваабаронцаў Mayday.team азнаёміўся з падобнай метадычкай, якая разлічаная на працу з інтэлігенцыяй і ў якой інтэрнэт як з'ява ўсімі сіламі дэманізуецца. Прапагандысты даказваюць, што

«інтэрнэт ствараўся ў амерыканскіх вайсковых лабараторыях — і з тых часоў… працуе як зброя. Як зброя супраць нас. Спадарожнікавы інтэрнэт забяспечвае сувязь на полі бою. Сацыяльныя сеткі дазваляюць збіраць групы людзей і ананімна кіраваць імі на адлегласці. Крыптавалюты — без магчымасці адсочваць іх, каб аплачваць куратараў такіх сетак».

У якасці прыкладу прыводзіцца зіма 2023 года, калі праз сацыяльныя сеткі «паспрабавалі нацкаваць членаў інтэрнэт-супольнасці «ПВК Родан» на футбольных фанатаў». Паводле версіі Акадэміі кіравання пры Лукашэнку, якая падрыхтавала агітматэрыялы, гэта быў адзін з трэнінгаў, адно з самых натуральных палявых вучэнняў, каб вывесці зумераў на вуліцы і счапіць са спартыўнымі «ультрас».

«Інтэрнэт з поля бою, дзе гаспадары ўсяго — англасаксы, дарос ужо і да інструмента рэальнага ўплыву на жывых людзей. Любое націсканне на любой клавіятуры — гэта адначасова яшчэ і ліст англасаксаў… Кожны сучасны гаджэт дакладвае «ў цэнтр» (або ў Лэнглі, або ў «Вашынгтонскі абкам») пра ўсё, што адбываецца не толькі ўнутры яго, але і вакол. Такім чынам заходнікі — пры жаданні — могуць ведаць пра ўсё, чаму аддае перавагу беларускі, напрыклад, прапагандыст», — застрашваюць інтэлігенцыю агітатары.

Яшчэ з гэтых матэрыялаў можна даведацца, што Вікіпедыя як мінімум «з 2008 года рэдагуецца Федэральным бюро расследаванняў (ФБР) і Цэнтральным разведвальным упраўленнем (ЦРУ)».

Каментары15

  • Лёлік з-пад Лімасола
    21.11.2025
    Лухта! Рэпераў няма!
  • Угрюмые лица из Disco Elysium
    21.11.2025
    Мда, интернет это явно последнее что волнует эти людей, дайте им отдохнуть
  • Химера
    21.11.2025
    Посматриваю иногда на каналах YouTube различные информационно-новостные программы бел. пропаганды в целях:
    а) чтобы знать чем дышат враги;
    б) чтобы поржать над их ограниченностью и тупостью.
    Из последних, например, передача с Казаковым на СТВ и какой-то ведущей с ним девушкой. Плюс там ещё были какие-то приглашенные "эксперты" в студии.
    Как только тема зашла про новые технологии, я вижу какие реально они мамонты в своих рассуждениях. Большинство беларусов считают за неотёсанных глупцов, их по прежнему тригерит 2020-й год, бояться скопления людей, брожения неправильных и неподконтрольных мыслей в головах граждан, талдычат о безопасности и якобы о заботе о гражданах, часто повторяют слова "усилить контроль", "запретить", "наказать". Это мрак. Спрашивается, ребята, из какого чулана вы вылезли? Вас всех надо пересадить на скрипучие деревянные телеги, запряженные в обо*ранные коровы, потому-что ваши размышления не соответствуют духу времени и только тянут Беларусь назад.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць