БЕЛ Ł РУС

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны

12.12.2025 / 8:7

Nashaniva.com

«Я думаў, што мы вельмі блізкія да ўкладання пагаднення з Расіяй», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі нібыта адзіны, каму не падабаецца прапанаваны Вашынгтонам план заканчэння вайны, у той час як ягонае атачэнне падтрымлівае гэты праект. Пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў падчас размовы з журналістамі ў Белым доме, піша «Украінская праўда».

«Я думаў, што мы вельмі блізкія да ўкладання пагаднення з Расіяй. Я думаў, што мы вельмі блізкія да ўкладання пагаднення з Украінай. Па сутнасці, за выключэннем самога прэзідэнта Зяленскага, яго людзям падабаецца праект пагаднення».

Паводле яго слоў, амерыканскі план складаецца «з чатырох або пяці пунктаў». Ён прызнаў, што працэс перамоў з’яўляецца складаным, бо дакумент прадугледжвае падзел тэрыторый.

Трамп таксама параўнаў дыпламатычныя намаганні са сваім бізнэс-досведам, адзначыўшы, што дамагчыся заканчэння вайны ва Украіне «ў тысячу разоў складаней», чым заключыць здзелку ў сферы нерухомасці.

Прэзідэнт ЗША ў панядзелак, 8 снежня, пахваліўся, што пры яго прэзідэнцтве Штаты не толькі не трацяць на падтрымку Украіны ў вайне супраць Расіі, але і зарабляюць на гэтым.

У Крамлі выказалі задавальненне апошнімі заявамі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа, у прыватнасці, пра перавагу Расіі на полі бою ва Украіне, а таксама пра немагчымасць сяброўства Украіны ў НАТА.

Трамп раней заяўляў, што Расія нібыта пагадзілася на «мірны план», у той час як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нават не чытаў яго.

Чытайце таксама:

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім

Трамп: Я думаў, мы блізкія да заключэння міру

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план

Зяленскі пра выбары: Я заўсёды гатовы

Каментары да артыкула