БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра Трампа: Апошнім часам ён мне вельмі падабаецца сваімі дзеяннямі

12.12.2025 / 15:28

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка даў станоўчую ацэнку дзеянням прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са спецпасланнікам ЗША ў Беларусі Джонам Коўлам, піша БелТА.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

«Кажуць, што Трамп любіць лісліваць. Але я не дзеля ліслівасці. Хачу сказаць, што ў апошні час ён мне вельмі падабаецца сваімі дзеяннямі», — сказаў ён.

9 снежня на пасяджэнні Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў ролю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў прасоўванні мірнага парадку дня адносна канфлікту ва Украіне: «Як бы тут ні спрабавалі прынізіць ролю Трампа, ён малайчына ў гэтым плане. Ягоныя заявы міма народа не пройдуць. Ён хоча спыніць вайну, як ён кажа, дзеля таго, каб не гінулі людзі. Можна вакол гэтага круціць і казаць што заўгодна. Але што скажаш супраць таго, што робяць сёння амерыканцы?»

Чытайце таксама:

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

У Мінску праходзяць перамовы Лукашэнкі і амерыканскай дэлегацыі

Каментары да артыкула