БЕЛ Ł РУС

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння

13.12.2025 / 13:19

Nashaniva.com

Перамовы Аляксандра Лукашэнкі са спецыяльным пасланнікам ЗША Джонам Коўлам, распачатыя напярэдадні ў пятніцу, 12 снежня, працягнуліся і сёння, піша БелТА.

Учора падчас сустрэчы Лукашэнка павіншаваў Коўла з прызначэннем яго спецпасланнікам ЗША ў Беларусі.

«Ты цяпер галоўны па Беларусі ў нас. Перадайце Трампу, што мы нешта павінны зрабіць у сувязі з гэтым. І мы зробім».

«У нас шмат пытанняў. Свет мяняецца вельмі хутка, з'яўляюцца новыя праблемы, якія мы з вамі павінны абмеркаваць. А магчыма, і вырашыць сякія-такія пытанні», — сказаў Лукашэнка.

Апошні візіт дэлегацыі ЗША ў Мінск на чале з пасланнікам Дональда Трампа Джонам Коўлам быў у верасні. Пасля той сустрэчы вызвалілі і дэпартавалі ў Літву 51 палітвязня.

Учора паведамлялася, што могуць быць вызваленыя 150 палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула