Колькім дзяўчынкам ужо ўвялі вакцыну супраць віруса папіломы чалавека
У Беларусі першую дозу вакцыны супраць віруса папіломы чалавека атрымалі больш за 75% адзінаццацігадовых дзяўчынак, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
У кастрычніку наша краіна далучылася да ініцыятывы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па вакцынацыі дзяўчынак супраць інфекцыі, выкліканай вірусам папіломы чалавека.
Прышчэпкі робяць дзяўчынкам, якім у 2025 годзе спаўняецца 11 гадоў. Для вакцынацыі выкарыстоўваецца вакцына «Цэкалін» (Кітай), якая мае прэкваліфікацыю СААЗ і абараняе ад двух самых небяспечных высокаанкагенных тыпаў ВПЧ — 16 і 18.
Кансультацыю бацькам па пытаннях вакцынапрафілактыкі раку шыйкі маткі могуць даць: педыятр, тэрапеўт, доктар агульнай практыкі, анколаг, гінеколаг.
Пры наяўнасці рэшткаў вакцыны ва ўстановах аховы здароўя (не задзейнічанай у вакцынацыі дзяўчынак 11 гадоў) магчыма зрабіць вакцынацыю па паказаннях дзяўчынкам, старэйшым за 11.