БЕЛ Ł РУС

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады

13.12.2025 / 14:50

Nashaniva.com

Спецпрадстаўнік ЗША Джон Коўл гаварыў з Лукашэнкам пра Пуціна і Украіну, піша БелТА

Фота: Alexei Nikolsky, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Я размаўляў з вашым прэзідэнтам па розных пытаннях. Ён дапамагае, раіць нам у пытанні таго, што рабіць з вайной паміж Расіяй і Украінай. Гэта добрыя парады. Розныя пытанні, падобныя да гэтага», — сказаў прадстаўнік ЗША.

Што да прасоўвання працэсу мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне і ролі Беларусі ў гэтым, Джон Коул адзначыў фактар даўніх добрых адносін, якія склаліся паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным.

«Ваш прэзідэнт мае вялікую гісторыю адносін з прэзідэнтам Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады. Гэта вельмі карысна ў гэтай сітуацыі. Яны даўнія сябры і маюць неабходны ўзровень адносін, каб абмяркоўваць падобныя пытанні. Вядома, Прэзідэнт Пуцін можа прыняць адны парады і не прыняць іншыя. Гэта спосаб дапамагчы працэсу», — сказаў Джон Коул.

Чытайце таксама:

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны

Каментары да артыкула