На свабодзе Максім Знак і Аляксандр Фядута
Сярод 123 вызваленых 13 снежня палітвязняў ёсць такія вядомыя асобы, як Максім Знак і Аляксандр Фядута.
Максім Знак
Максім Знак — адвакат, у 2020 годзе сябра выбарчага штаба Віктара Бабарыкі. Затрыманы 9 верасня 2020 года, 6 верасня 2021 года асуджаны да 10 гадоў зняволення.
Пакуль Максім Знак сядзеў у зняволенні ў поўнай ізаляцыі, інкамунікада, напісаны ім раней у СІЗА верш стаў папулярным песняй у стылі рэгі.
Яны думалі — нас пахавалі…
А мы бульба! Як нас пахаваць?
Мы зялёным зямлю прабівалі,
Спрабавалі да неба дастаць.
Яны рэзалі нас на кавалкі,
Але кожны прарваўся наверх.
Стала болей нас! Неспадзяванка!
Вось! Трымайце яшчэ адзін мех!
Яны ў цемры мяхі пакідалі,
Яны думалі — гэта адказ,
Але мы прарасталі ў падвале,
Мы — жывыя! Не знішчыце нас!
Аляксандр Фядута
Аляксандр Фядута — літаратуразнаўца і палітычны аналітык. Затрыманы 12 красавіка 2021 года, 5 верасня 2022 года асуджаны да 10 гадоў зняволення.
Гэта апошні вызвалены ўдзельнік «змовы» супраць Лукашэнкі.
Чытайце таксама:
Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня
Гісторык Пашкевіч: Фядута ведае, што такое месца ў гісторыі, і думае пра яго нават за кратамі