БЕЛ Ł РУС

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну

13.12.2025 / 17:50

Nashaniva.com

Украінскі Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі паведаміў, што акрамя 5 ўкраінскіх грамадзян, вызваленых Лукашэнкам у паразуменні з ЗША 13 снежня, ва Украіну прыбылі таксама 104 грамадзяніны Беларусі.

«Большасць з іх — грамадзяне Беларусі, асуджаныя па палітычна матываваных справах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пратэстаў, якія ішлі за імі. Гэта палітыкі, актывісты, удзельнікі пратэстаў, сябры перадвыбарных штабоў апазіцыйных кандыдатаў, блогеры, журналісты і звычайныя грамадзяне, абвінавачаных у «арганізацыі масавых беспарадкаў», «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і паводле іншых аналагічных артыкулаў», — паведамляе Каардынацыйны штаб.

Сярод вызваленых пералічваюцца Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Максім Знак, Марына Золатава, пра вызваленне якіх паведамлялася раней.

Акрамя таго, стала вядома, што на свабоду выйшаў палітык, адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Таксама згадваюцца прозвішчы

Марыя Калеснікава трапіла ў адзін кадр з кіраўніком ГУР Буданавым, які сустракаў вызваленых на ўкраінскай мяжы

Кірыла Буданаў і Марына Золатава

Максім Аўрэньеў. Ён украінец, але жыў у Беларусі

Вызвалены палітвязень Дзмітрый Пражэцкі. Яго асудзілі за данаты

Таксама ў тэлеграм-канале «Хочу жить» з'явілася фота палітзняволенай 68‑гадовай пенсіянеркі Алены Гнаук.

Алена Гнаук

На свабоду выйшаў і Андрэй Шмай — грамадзянін Украіны, асуджаны за «шпіянаж»

Чытайце таксама:

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Андрэя Пачобута сярод вызваленых палітвязняў няма

Усе вызваленыя палітвязні дэпартаваныя з Беларусі

Каментары да артыкула