БЕЛ Ł РУС

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных

13.12.2025 / 19:27

Nashaniva.com

Фонд «Байсол» збірае сродкі на выплату тэрміновай дапамогі вызваленым палітвязням. Мэтай было сабраць 123 тысячы еўра, з разліку, што кожная і кожны атрымае па 1 тысячы еўра.

Збор працягваецца тут.

Усе сродкі, назбіраныя падчас гэтага збору, пойдуць гэтым самым палітвязням. Чым большая будзе сума — тым больш яны атрымаюць. 

BYSOL ужо ладзіў падобны збор, калі 11 верасня 2025 года рэжым выдварыў у Літву 52 асобы. Тады атрымалася сабраць 111 тысяч еўра (мэта была — 50 тысяч). У адказ вызваленыя запісалі відэа з падзякамі для тых, хто ім дапамог.

@nashaniva Беларусы за паўдні сабралі €215 000 палітвязням. Неверагодная салідарнасць нашых людзей! #беларусь #тихановская #лукашенко #беларусьновости #нашаніва ♬ green to blue - daniel.mp3

Чытайце таксама:

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня

Менш чым за гадзіну беларусы сабралі першыя 40 тысяч еўра для палітвязняў, якіх вызвалілі сёння

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў

«Байсол» выплаціў усе грошы са збору на палітвязняў, вызваленых 11 верасня

Каментары да артыкула