Былых беларускіх палітвязняў ва Украіне адправяць у санаторый
Да беларускіх палітвязняў будуць прымененыя такія ж працэдуры, як да вызваленых з палону ўкраінцаў. Зараз іх адправяць у санаторый, расказала прадстаўніца Офіса Ціханоўскай ва Украіне Святлана Шаціліна.
Святлана Шаціліна. Фота: Аб’яднаны пераходны кабінет
Пра тое, што беларускіх палітвязняў, вывезеных ва Украіну, часова накіруюць у санаторый, паведаміла ў размове з журналістамі каля амерыканскай амбасады ў Вільні і Святлана Ціханоўская, падзякаваўшы ўкраінскаму боку за хуткую падтрымку. Далейшыя рашэнні плануюць узгадніць з польскімі і літоўскімі партнёрамі.
Чытайце таксама:
Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем
За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных