Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага
Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк адрэагаваў на галоўную навіну 13 снежня — вызваленне з беларускіх калоній 123 палітычных зняволеных. На яго думку, і на гэтым этапе працэсу не абышлося без істотнай хібы.
Зянон Пазняк. Фота: «Радыё Свабода»
«З беларусаарыентаваных вязняў вызвалілі Севярынца і Бяляцкага. Астатніх — як заўсёды. Прыярытэт рускага міру. Працягваюць трымаць Івашына і Пачобута», — пракаментаваў вызваленне палітвязняў Зянон Пазняк.
Тое, што большасць вызваленых дэпартавалі не ў Літву, а ва Украіну, ён акрэсліў як «магчымасць пазбегнуць тупіковага асяроддзя».
Чытайце таксама:
Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня