БЕЛ Ł РУС

На пляжы ў Сіднеі на яўрэйскім свяце адбылася страляніна, 10 чалавек загінулі

14.12.2025 / 12:20

Nashaniva.com

10 чалавек загінулі, каля 60 атрымалі раненні ў выніку тэракту на пляжы ў Сіднеі, піша «Голас Ізраіля».

Паводле сведак, агонь адкрылі двое мужчын, якія прыехалі на пляж на аўтамабілі.

Як паведаміла The Jerusalem Post, на пляжы ў гэты час праходзіла мерапрыемства, прысвечанае яўрэйскаму святу Ханука. На ім знаходзіліся каля 2 тысяч членаў яўрэйскай абшчыны.

Папярэдне, не менш за 10 чалавек загінулі, каля 60 атрымалі раненні — гэтыя лічбы будуць удакладняцца. 

Паліцыя заявіла, што два нападнікі затрыманыя. Некаторыя медыя напісалі, што адзін з іх ліквідаваны. 

Аднаго са стралкоў у Сіднеі абясшкодзіў выпадковы чалавек, які накінуўся на яго са спіны, вынікае з відэа, што распаўсюдзілася ў сеціве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула