БЕЛ Ł РУС

У Польшчы аўтобус з беларусамі вылецеў з кальцавой развязкі, 7 чалавек шпіталізаваны

14.12.2025 / 13:32

Nashaniva.com

Сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў нядзелю раніцай каля 07:30 на кальцавой развязцы Куроня ў Жэшаве, паведамляе Polskie Radio Rzeszów.

Аўтобус, які рухаўся ў кірунку цэнтра горада, выехаў з кальца і спыніўся на раздзяляльнай паласе.

У аўтобусе знаходзіліся 47 чалавек, у асноўным грамадзяне Беларусі, якія ехалі ў Венгрыю.

Першапачаткова паведамлялася пра 10 параненых. Паводле апошняй інфармацыі, у бальніцы на абследаванні знаходзяцца 7 чалавек. Іх траўмы не ўяўляюць пагрозы для жыцця.

Абодва кіроўцы аўтобуса, грамадзяне Беларусі і Польшчы, былі цвярозыя.

Сярод папярэдніх версій разглядаецца магчымасць, што кіроўца-беларус мог заснуць за рулём.

Для пасажыраў, якія не пацярпелі, улады горада падагналі заменны аўтобус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула