МЗС пра ДТЗ з беларусамі ў Польшчы: беларускі бок сочыць за сітуацыяй, колькасць пацярпелых вырасла да 14 чалавек
Сёння ранкам у ДТЗ у Польшчы трапіў аўтобус з беларусамі, які ехаў у Венгрыю.
МЗС Беларусі паведаміла, што знаходзіцца ў кантакце з кампетэнтнымі органамі Польшчы, консульства ў Бяла-Падлясцы прымае неабходныя меры па аказанні садзейнічання грамадзянам.
Сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў нядзелю раніцай каля 07:30 на кальцавой развязцы Куроня ў Жэшаве.
У выніку ДТЗ загінулых няма. 14 грамадзян Беларусі з раненнямі лёгкай і сярэдняй ступеняў цяжкасці былі шпіталізаваны і размешчаны ў пяці медыцынскіх установах горада Жэшаў, ім аказваецца неабходная медыцынская дапамога, адзначылі ў ведамстве.
Фота: Paweł Dubiel / Nowiny24
Пасажырам, якія не пацярпелі ў выніку інцыдэнту, была аказана дапамога на месцы і прадастаўлены перакладчык.
У аўтобусе знаходзіліся 47 грамадзян Беларусі, якія накіроўваліся ў Венгрыю.
Абодва кіроўцы аўтобуса, грамадзяне Беларусі і Польшчы, былі цвярозыя.
Сярод папярэдніх версій разглядаецца магчымасць, што кіроўца-беларус заснуў за рулём.