БЕЛ Ł РУС

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

14.12.2025 / 19:9

Вінцэсь Клепачэня

«Я не ведаю, у выніку чаго гэта адбылося. Бо гэта здарылася пасля таго, як я страціў прытомнасць».

Віктар Бабарыка падчас прэс-канферэнцыі. Скрыншот відэа «Суспільне»

Як вядома, у 2023‑м годзе Віктар Бабарыка патрапіў у лякарню з вадкасцю ў лёгкіх. Тады гаварылі, што яго збілі. Падчас прэс-канферэнцыі вывезеных ва Украіну палітвязняў, Віктара Бабарыку папрасілі расказаць, што ж напраўду тады адбылося. І папрасілі пракаментаваць чуткі пра ціск на яго.

@minskoblastnovosti55 Виктор Бабарико рассказал о состоянии своего здоровья, и что с ним случилось за время проведенное в тюрьме #беларусь #бабарико #лукашенко #беларусьновости #белоруска ♬ Last Hope (Slowed + Reverb) - Steve Ralph

«У 2023 годзе ў рамках, я б сказаў, умоў утрымання ў мяне пачалі здарацца страты прытомнасці, некантраляваныя. І падчас адной са страт прытомнасці я ачуняў, і ў мяне была ў выніку, зламаная рабрына, прабітае лёгкае, двухбаковае запаленне лёгкіх і, па-мойму, 23 рассячэнні чэрапа, — расказаў Бабарыка. —

Каментаваць гэта, я пацвярджаю — я пісаў, і кажу шчыра: я не ведаю, у выніку чаго гэта здарылася, бо гэта здарылася пасля таго, як я страціў прытомнасць. Казаць «я ўдарыўся» ці «мяне збівалі», я не магу, бо напраўду падчас непрытомнага стану я не ведаю, што са мной адбывалася. Але факт застаецца фактам».

Я, як і Маша, вельмі ўдзячны медыкам Наваполацка, бо яны рэальна паспелі мяне (я ўжо быў на кіслародзе ўвечары) прывезці і зрабіць аперацыю і адпампаваць вадкасць з лёгкага. І потым мяне перавялі ў рэспубліканскую бальніцу, дзе таксама была аказана прафесійная добрая вельмі дапамога.

Таму вось гэты, умоўна кажучы, момант прычыны я не ведаю, але наступнае, то бок далейшае тое, што было мне зроблена, было зроблена прафесійна, на высокім дастаткова ўзроўні. І зноў жа, я магу сказаць, што пасля гэтага выпадку ў мяне не было ўмоў, пры якіх бы адбывалася страта прытомнасці».

Чытайце таксама:

«Ён у хірургіі». Віктар Бабарыка насамрэч шпіталізаваны

Бабарыка адказаў на пытанне, ці вернецца ў палітыку

Калеснікава і Бабарыка сказалі, што не шкадуюць пра сваё рашэнне ў 2020-м

Каментары да артыкула