БЕЛ Ł РУС

Лосік: Інкамунікада? Кожны разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014-м, чый Крым

14.12.2025 / 22:15

Nashaniva.com

На прэс-канферэнцыі адразу пасля вызвалення, якая прайшла ва Украіне, Віктару Бабарыку і Марыі Калеснікавай задавалі шмат пытанняў пра вайну. Яны тлумачылі, што ўвесь час у зняволенні мелі доступ толькі да дзяржаўнага тэлебачання, таму скласці карціну цалкам пакуль складана. Блогер і былы палітвязень Ігар Лосік, які быў затрыманы ў чэрвені 2020 года і вызвалены ў верасні 2025-га, адрэагаваў на пачутае.

Ігар Лосік. Фота: «Радыё Свабода»

«Нават у рэжыме інкамунікада былі розныя шляхі даведвацца пра падзеі вайны ва Украіне, і пасля вызвалення ўсе, з кім я размаўляў, здзіўляліся, адкуль я амаль усё ведаю. Бо зняволеныя ў лагеры толькі гэтымі навінамі і жылі, і дзяліліся адны з адным. А гледзячы БТ проста ўключалі крытычнае мысленне і рабілі правільныя высновы. Гэта ведае нават немаўля.

Але погляды «чый Крым» і «хто агрэсар» у мяне сфармаваліся не пасля вайны і не пасля таго, як мае ўкраінскія сваякі пайшлі ваяваць добраахвотнікамі з самага пачатку і загінулі там ад пуцінскіх войскаў. Мне здаецца, кожны дарослы і разумны чалавек павінен быў вызначыцца яшчэ ў 2014 годзе, калі Пуцін акупаваў Крым і Данбас і збіў малайзійскі «Боінг». Дзіўна, у 2025, годзе нават улічваючы шмат гадоў адсідкі, не змагчы адказаць на гэтыя простыя пытанні», — напісаў Лосік у фэйсбуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула