Уіткаф паведаміў пра значны прагрэс на перамовах у Берліне
Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф заявіў, што падчас перамоваў амерыканскай і ўкраінскай дэлегацый у нядзелю ў Берліне быў дасягнуты значны прагрэс.
Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага
«Сустрэча ў Берліне паміж прэзідэнтам Зяленскім, спецыяльным пасланнікам Уіткафам, Джарэдам Кушнерам, а таксама дэлегацыямі ЗША і Украіны доўжылася больш за пяць гадзін.
Прадстаўнікі правялі глыбокія дыскусіі адносна 20‑пунктнага плана міру, эканамічных праграм і іншых пытанняў. Быў дасягнуты значны прагрэс, і ў панядзелак раніцай яны сустрэнуцца зноў», — сказаў Уіткаф.
Чытайце таксама:
Зяленскі: Украіна адмовіцца ад уступлення ў NATO ў абмен на гарантыі бяспекі
Зяленскі распавёў пра несправядлівыя патрабаванні ЗША і Расіі