Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі
Мігрант з Сірыі, які голымі рукамі спыніў стралка на пляжы Бондзі-Біч, стаў героем.
Скрыны камер відэаназірання
У выніку тэрарыстычнага нападу ў Сіднеі на пляжы Бондзі-Біч, падчас якога загінулі 15 чалавек, у СМІ з'явіліся звесткі пра чалавека, чыя мужнасць, відавочна, прадухіліла яшчэ большыя ахвяры.
43‑гадовы Ахмед аль Ахмед, уладальнік крамы садавіны і мігрант з Сірыі, кінуўся на аднаго з нападнікаў.
У часе страляніны, што адбылася падчас святкавання Ханукі, Ахмед аль Ахмед накінуўся на стралка і вырваў зброю з рук. Нападнік пасля гэтага быў вымушаны адступіць.
Ахмед атрымаў агнястрэльныя раненні рукі і знаходзіцца ў шпіталі пасля аперацыі.
Крама Ахмеда ў панядзелак была зачыненая, але пакупнікі і суседзі сабраліся каля яе, каб выказаць яму пашану.
Прэм'ер-міністр Аўстраліі Энтані Албаніз назваў Ахмеда сапраўдным героем, падкрэсліваючы, што яго мужнасць выратавала шмат жыццяў.
У падтрымку Ахмеда і яго сям'і была запушчана краўдфандынгавая кампанія GoFundMe, якая ўжо сабрала больш за $500 000. Сярод буйных донараў — амерыканскі мільярдэр Біл Экман, які ахвяраваў $100 000.