БЕЛ Ł РУС

Беларусь і Іран дамовіліся сумесна супрацьдзейнічаць санкцыям

15.12.2025 / 16:34

Nashaniva.com

Беларусь ды Іран дамовіліся аб супольных кроках супраць заходніх санкцый, падпісаўшы адпаведную дэкларацыю. Дакумент стаў вынікам перамоў міністраў замежных спраў дзвюх краін — Максіма Рыжанкова і Абаса Аракчы, якія адбыліся ў Мінску 15 снежня, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Абас Аракчы і Максім Рыжанкоў. Фота: МЗС Беларусі

Як паведамілі ў МЗС Беларусі, стораны замацавалі агульныя прынцыпы супрацьдзеяння аднабаковым абмежавальным мерам, а таксама шляхі змяншэння і ліквідацыі іх негатыўных наступстваў. Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што Беларусь і Іран, якія знаходзяцца пад санкцыйным ціскам, лічаць эканамічныя абмежаванні парушэннем міжнароднага права, бо яны, маўляў, шкодзяць звычайным грамадзянам і спрыяюць росту напружанасці ў свеце.

Кіраўнік беларускага МЗС таксама адзначыў плённае супрацоўніцтва дзвюх краін у межах такіх міжнародных аб’яднанняў, як ШАС і БРІКС, дзе, паводле яго слоў, прасоўваюцца інтарэсы дзяржаў, якія прадстаўляюць «сусветную большасць».

Акрамя гэтага, у выніку сустрэчы былі падпісаныя дэкларацыя аб умацаванні ролі міжнароднага права ў міжнародных адносінах і праграма супрацоўніцтва паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі ды Ірана на 2026—2030 гады.

Чытайце таксама:

Літва не будзе прапускаць беларускі калій праз Клайпеду, нягледзячы на адмену санкцый ЗША

Міністры замежных спраў ЕС ухвалілі пашырэнне санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Беларусі

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі

Каментары да артыкула