БЕЛ Ł РУС

«Дзень, якога многія чакалі». Заснавальнік EPAM адрэагаваў на вызваленне 123‑х палітвязняў

15.12.2025 / 20:39

Nashaniva.com

«Сёння быў дзень, якога многія чакалі. Глыбокая ўдзячнасць Крыстаферу У. Сміту за намаганні, настойлівасць і разважлівасць, якая стаіць за гэтым. Дзякуй», — напісаў заснавальнік EPAM Аркадзь Добкін у сацыяльнай сетцы LinkedIn пасля таго, як 13 снежня стала вядома пра вызваленне з беларускіх калоній 123 палітвязняў. На ягоны допіс звярнуў увагу Devby.io.

Аркадзь Добкін. Фота: «Наша Ніва»

Крыстафер У. Сміт, якому падзякаваў Добкін, — намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ва Усходняй Еўропе, а таксама ў пытаннях палітыкі і рэгіянальных спраў у Бюро па справах Еўропы і Еўразіі.

Да свайго допісу Добкін прыклаў спасылку на старонку сайта Дзярждэпартамента ЗША, якая прэзентуе Крыстафера У. Сміта.

У суботу 13 снежня адбыўся новы і на сёння самы маштабны этап вызвалення беларускіх палітвязняў — пасля візіту ў Мінск дэлегацыі ЗША на чале са спецпрадстаўніком Джонам Коўлам і абвяшчэнне аб зняцці амерыканскіх санкцый з беларускага калію. З турмы выйшлі 123 чалавекі — Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Марына Золатава і многія іншыя знакавыя фігуры.

Сярод вызваленых былі як мінімум чатыры беларускія айцішнікі:

Акрамя таго вядома, што ў спісе вызваленых чатыры супрацоўнікі прадпрыемства «Пеленг»: Карына Праташчык, Ірына Суржык, Вадзім Жукоўскі і Сяргей Зеляноўскі. 

Чытайце таксама:

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

На палітвязняў ужо сабралі ўдвая больш за запланаваную суму. Збор яшчэ можна падтрымаць

Каментары да артыкула