БЕЛ Ł РУС

Беларуска паказала, як прыгатаваць тыя самыя журавіны ў цукровай пудры — вы здзівіцеся, наколькі гэта проста

21.12.2025 / 8:30

Nashaniva.com

Ганна публікуе ў сваім блогу розныя незвычайныя рэцэпты, якія пры гэтым гатуюцца нескладана — ад апельсінавых мармеладак да пасты з цукіні. Гэтым разам яна паказала, як прыгатаваць у хатніх умовах тыя самыя журавіны ў цукровай пудры — адзін з улюбёных беларускіх дэсертаў.

Для порцыі кісла-салодкіх цукерачак вам спатрэбіцца:

• 200 грамаў журавін

• 200 мілілітраў соку (Ганна абрала апельсінавы)

• 200 грамаў цукровай пудры

View this post on Instagram

A post shared by РЕЦЕПТЫ • ЖИЗНЬ В ПОЛЬШЕ (@rakanna.pl)

Журавіны варта прамыць і заліць сокам на дзве гадзіны. Пасля зліць сок і акуратна выкачаць ягады ў цукровай пудры.

Далей — адпраўляйце журавіны ў духоўку пры тэмпературы 70°C (верх і ніз + канвекцыя) прыкладна на восем хвілін.

Потым застаецца даць ягадкам астыць і атрымліваць асалоду.

Чытайце таксама:

Пара! Пара крышыць капусту. Вось рэцэпты: ва ўласным соку, у расоле і па-хуткаму

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць

Дыетолаг падказвае, якая ежа дапаможа адолець агульную млявасць зімой

Каментары да артыкула