Маці і дачка абакралі некалькі дамоў у Брэсце і ваколіцах
У міліцыю Брэста звярнуліся некалькі жыхароў прыватнага сектара, з дамоў якіх зніклі грошы. Аператыўнікі затрымалі падазраваных.
Імі аказаліся 41‑гадовая жанчына, якая пражывае ў Віцебскай вобласці, і яе 18‑гадовая дачка з Баранавіч. Яны выбіралі дом і чакалі, пакуль гаспадар пакіне жыллё, не зачыніўшы дзверы.
Потым прабіраліся ўнутр і бралі ўсё каштоўнае.
Так яны здзейснілі шэраг падобных злачынстваў у розных рэгіёнах краіны.