БЕЛ Ł РУС

У Клічаве проста па вуліцы горада шпацыравала рысь ВІДЭА

16.12.2025 / 17:48

Nashaniva.com

Рысь павольна шпацыравала па Клічаве і, як расказаў аўтар відэароліка ў тыктоку, пазней збочыла ў двары мясцовай «Кулінарыі», піша Mogilev Online.

Скрыншот з відэа

У каментарах пад відэа многіх карыстальнікаў такі эпізод не здзівіў.

@timamoiseenkov

вот тебе и город

♬ Подходящий расклад - romych10

Адзін жыхар Клічава расказаў, што таксама бачыў пару гэтых чырванакніжных жывёл, якія пераплывалі раку паблізу горада «за лазняй» у той жа самы дзень, і нават падзяліўся відэа, на якім зняў адну з рысяў.

@kirillsoltan #кличевольсабанярысь14122025 ♬ оригинальный звук - Мысли вслух

«Дзе яна толькі ні пабывала: і на стадыёне, і ў другой школе. Вернецца яшчэ не раз, 100 адсоткаў», — выказаўся іншы мясцовы жыхар.

Але знайшліся і тыя, хто здзівіўся таму, што рэдкі ў Беларусі звер настолькі наблізіўся да людзей.

«Я іх у лесе не бачыў, а тут у «Кулінарыю» прыйшлі», — напісаў нехта.

Карыстальнікі выказалі здагадку, што верагоднай прычынай з'яўлення буйнога ката ў горадзе можа быць жаданне здабыць сабе пражытак, заўважыўшы, што ў прыватным сектары ёсць гаспадаркі, у якіх разводзяць курэй.

Тым не менш большасць каментатараў не ўбачыла ў сітуацыі небяспекі. Адныя пажартавалі, што гэта проста «сімвал Гомеля, які ўцёк».

Чытайце таксама:

Арганізацыя, якой кіруе Шуневіч, пахвалілася чарговым забойствам — чырванакніжнай рысі

Іспанскі фатограф зрабіў першае ў свеце ФОТА белай пірэнейскай рысі

Сезон палявання на рысь стартаваў у Беларусі

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА

Каментары да артыкула