БЕЛ Ł РУС

Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў Дзмітрыя Лукашэнку

17.12.2025 / 15:17

Nashaniva.com

Старэйшы брат узнагародзіў малодшага ў гонар 20‑годдзя Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Старшыня рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» Дзмітрый Лукашэнка ўдастоены медаля НАК Беларусі. Віктар Лукашэнка, які ўзначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт, узнагародзіў Дзмітрыя Лукашэнку ў сувязі з 20‑годдзем клуба. На пасады абодва трапілі дзякуючы іх бацьку — Аляксандру Лукашэнку. 

— Добра памятаю той дзень 20 гадоў таму, калі ўвесь гэты працэс пачынаўся. Памятаю кожнае імгненне: як прапрацоўваўся Указ, як прапрацоўваліся кірункі дзейнасці арганізацыі. Цяжка было пачынаць у сферы, якая на той момант ужо была сфарміравана і функцыянавала. Тым не менш клуб здолеў знайсці сваю нішу, пісьменна і з поспехам зайсці ў яе. Яшчэ складаней пазней было ўтрымаць узровень, і з гэтым вы бліскуча справіліся, — сказаў Віктар. 

Прэзідэнцкі спартыўны клуб рэгулярна становіцца прадметам шматлікіх журналісцкіх антыкарупцыйных расследаванняў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула