БЕЛ Ł РУС

На Мінскім узвышшы назіраюцца ледзяныя туманы ФОТАФАКТ

17.12.2025 / 20:39

Nashaniva.com

Ледзяныя туманы зафіксаваныя ў раёне вёскі Наваселле Мінскага раёна, піша тэлеграм-канал «Метеовайб».

Таўшчыня складаных адкладанняў на галінках дрэў месцамі перавышае 10 мм.

Ледзяныя туманы ўзнікаюць пры спалучэнні высокай вільготнасці і адмоўнай тэмпературы паветра. У адрозненне ад звычайнага туману, яны складаюцца не з кропелек вады, а з драбнюткіх ледзяных крышталікаў.

Асядаючы на прадметах, такія крышталікі ўтвараюць шчыльную шэрань і наледзь — менавіта таму дрэвы, драты і агароджы выглядаюць «аброслымі лёдам».

Чытайце таксама:

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Ці надоўга прыйшло пахаладанне?

«Сяджу ў трусах, замярзаю». У сацсетках высмеялі чарговую страшылку АНТ пра «замярзаючую Еўропу»

Каментары да артыкула