БЕЛ Ł РУС

Заўтра можа не быць доступу да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы

17.12.2025 / 21:35

Nashaniva.com

Як стала вядома выданню Reform.news, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку загадаў на два дні закрыць доступ для замежных наведвальнікаў да сайтаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. Блакаванне будзе ўключанае сёння ноччу.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Абмежаванні закрануць віртуальны хостынг і размешчаныя на ім сайты. Яны будуць дзейнічаць з 00:00 18 снежня да 23:59 19 снежня 2025 года.

Меры нібыта абумоўленыя пагрозамі для аб'ектаў інфармацыйнай інфраструктуры і інфармацыі, якая апрацоўваецца з іх выкарыстаннем.

Верагодна, абмежаванні звязаныя з правядзеннем другога пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу, якое пройдзе 18‑19 снежня 2025 года.

Чытайце таксама:

Лосік расказаў, як сядзеў у СІЗА КДБ з дэлегатам УНС — палкоўнікам міліцыі, які п'яным ледзь не забіў жонку

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу

Дачка міністра Маркава абвінаваціла Павука ў планаванні серыі тэлефонных тэрарыстычных атак падчас УНС

Галоўчанка і Круты абраны дэлегатамі УНС ад Федэрацыі прафсаюзаў

Каментары да артыкула