БЕЛ Ł РУС

Мінскі планетарый закрыецца на рэканструкцыю. Паказалі, як ён будзе выглядаць

17.12.2025 / 22:4

Nashaniva.com

Мінскі планетарый у парку Горкага неўзабаве закрыецца на рэканструкцыю. Кіраўніцтва ўстановы заклікае гараджан і гасцей сталіцы паспець наведаць апошнія паказы, бо ўжо з пачатку 2026 года будынак закрыюць на мадэрнізацыю.

Фота: planetarium.by

Паводле паведамлення планетарыя, запланавана поўнае тэхнічнае абнаўленне: заменяць інжынерныя сеткі, абновяць фасад, інтэр’еры і абсталяванне. Пра дакладныя даты закрыцця і аднаўленчыя працы абяцаюць паведаміць пазней.

З апублікаваных рэндараў відаць, што будынак захавае рысы савецкага канструктывізму — выразныя геаметрычныя лініі, вялікія вокны і характэрную неонавую шыльду.

Фота: planetarium.by

Рэканструкцыя планетарыя стане часткай агульнага абнаўлення комплексу будынкаў у парку Горкага. Ужо цяпер ідуць работы ў абсерваторыі: там дэмантуюць старыя элементы, усталёўваюць новыя вітражы, пракладаюць электрасеткі і выконваюць аздабленне. Асаблівай адметнасцю абсерваторыі стане новы купал з паваротам на 360 градусаў і індывідуальная падсветка калон.

Плануецца, што ўсе работы зоймуць каля трох месяцаў, таму адкрыццё абноўленай абсерваторыі чакаецца вясной 2026 года.

Чытайце таксама:

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя

Каментары да артыкула