Прапанову Меліціне Станюце абраннік зрабіў на дзвюх мовах: адна з іх — беларуская
Шматразовая медалістка чэмпіянатаў свету па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта не раскрывае імя свайго жаніха, але адкрыла некаторыя новыя дэталі.
Шчаслівая Станюта напісала ў інстаграме, што хоча падзяліцца некаторымі фактамі.
«У нас аднолькавы знак задыяку — Скарпіён;
у нас 371 дзень розніцы ва ўзросце (ён старэйшы);
ён брэтонец (поўнач Францыі);
у нас аднолькавая марка машыны (супадзенне);
ён валодае 4 мовамі, я — пяццю».
«І ён зрабіў прапанову на дзвюх мовах: спачатку спытаў па-французску, а потым — па-беларуску! Прыемна, што француз зрабіў прапанову мне не толькі на сваёй мове, але і вывучыў на беларускай мове», — дадала яна.
Меліціна адказала хлопцу «Oui» — «так» па-французску.
Прапанову абраннік зрабіў ёй у Празе падчас сюрпрызу— вандроўкі — гімнастка да апошняга не ведала, куды едзе, ёй проста сказалі спакаваць валізку. Меліціна думала, што гэта будзе зімовае каляднае падарожжа.
У 2020 годзе выбітная спартоўка падпісала ліст за новыя сумленныя выбары і супраць гвалту і была вымушаная эміграваць. Сёння яна трэніруе дзяцей па ўсім свеце і жыве ў Францыі.