БЕЛ Ł РУС

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»

19.12.2025 / 14:24

Nashaniva.com

Ён цалкам адбыў двухгадовы турэмны тэрмін.

Армен Арзуманян. Скрыншот з ютуб-канала «Беларусь 1»

Стала вядома пра вызваленне бізнэсмена і музыканта Армена Арзуманяна. Па інфармацыі праваабаронцаў, ён выйшаў на свабоду ў пачатку снежня 2025 года, цалкам адбыўшы двухгадовы турэмны тэрмін.

Арзуманяна асудзілі за «заклікі да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК).

Армену 46 гадоў. Ён родам з Азербайджана, але амаль усё жыццё пражыў у Беларусі і мае беларускае грамадзянства. Арзуманян больш за 15 гадоў трымаў крамы падарункаў, апошняя з іх — Podari Minsk.

Апроч таго, ён піша музыку пад псеўданімам Арман Алекпераў. Ён двойчы выступаў на «X-фактары» — спачатку ў 2018 годзе ва Украіне, а пасля ў 2021 годзе ў Беларусі.

Армен актыўна дапамагаў бяздомным жывёлам, выратаваў некалькі соцень. У сваёй хаце ён уладкаваў домікі для жывёл на зіму і лета.

Армен Арзуманян у Ганконгу. Фота: Укантакце

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула