Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян
Карэспандэнт NBC задаў падчас прамой лініі Уладзіміру Пуціну пытанне пра адносіны з Дональдам Трампам і яго мірны план, які прадугледжвае значныя кампрамісы з боку Украіны.
Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images
«Але вы працягваеце гаварыць пра вайну», — дадаў журналіст, спытаўшы, ці будзе Пуцін адчуваць адказнасць за смерць украінцаў і расіян у наступным, 2026 годзе.
«Мы не лічым сябе адказнымі за гібель людзей, бо не мы пачалі вайну», — адказаў Пуцін і зноў загаварыў пра «антыканстытуцыйны пераварот» ва Украіне ў 2014 годзе.
Ён зноў настойвае на сваёй версіі, што ў лютым 2022 года ў Крамлі «былі вымушаныя выкарыстаць узброеныя сілы для завяршэння той вайны», нібыта распачатай Кіевам пры падтрымцы Захаду.
Чытайце таксама:
Пуцін: Расія наступае па ўсіх напрамках, а праціўнік адыходзіць
Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным