БЕЛ Ł РУС

У Мінску міліцыя затрымала кур’ерку махляроў і вярнула грошы пенсіянерцы

19.12.2025 / 16:31

Nashaniva.com

69‑гадовая мінчанка звярнулася ў міліцыю пасля таго, як стала ахвярай ашуканцаў. Спачатку ёй патэлефанавалі невядомыя, якія прадставіліся супрацоўнікамі службы дамофонаў. Пад выглядам замены ключоў яны выманілі ў жанчыны пашпартныя звесткі, а пасля гісторыя атрымала працяг.

Скрыншот з відэа

Пазней у месенджары пажылой жанчыне патэлефанавалі ўжо нібыта сілавікі. Яны запалохалі пенсіянерку тым, што яе асабістыя даныя нібыта выкарыстоўваюцца для незаконных фінансавых аперацый, а таму пад пагрозай вобшуку пераканалі «задэклараваць» усе наяўныя грошы, абяцаючы потым іх вярнуць.

Жанчына паверыла і перадала кур’ерцы 18 тысяч даляраў.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што грошы забрала 58‑гадовая мінчанка, якая сама раней трапіла ў пастку махляроў. Яна паверыла, што яе кватэру нібыта прадалі, узяла крэдыт, пералічыла аферыстам буйную суму, а пасля стала выконваць ролю кур’еркі.

Па заданні куратара яна забірала грошы ў пенсіянераў для нібыта далейшага дэкларавання і павінна была вывезці іх у суседнюю краіну. Аднак зрабіць гэтага не паспела — жанчыну затрымалі. Грошы канфіскавалі і вярнулі законнай уладальніцы.

Па факце здарэння завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Мінчука асудзілі на 10 гадоў за махлярства з пастаўкай аўтамабіляў

Таксіст у Мінску дапамог затрымаць кур'ера тэлефонных махляроў

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў

Каментары да артыкула