БЕЛ Ł РУС

У Гомелі запусцілі сэрвіс пракату карэт ФОТЫ

19.12.2025 / 17:36

Nashaniva.com

У Гомелі пачаў працаваць новы сэрвіс пракату «карэт», паведаміў тэлеграм-канал старшыні Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава. Насамрэч гэта чатырохмесныя веламабілі, якія размясцілі на набярэжнай Сожа. Пракаціцца на іх можна толькі па тэрыторыі парку.

Для карыстальнікаў даступныя пяць такіх веламабіляў. Яны рухаюцца з невялікай хуткасцю — не больш за 7 кіламетраў на гадзіну, што зроблена дзеля бяспекі ў паркавай зоне.

Узяць прыстасаванне ў арэнду можна праз мабільную праграму «Карэта», якая спампоўваецца ў App Store, Google Play або па QR-кодзе, размешчаным непасрэдна на веламабілі. Прапануюцца тры варыянты аплаты: па хвілінах, на паўгадзіны і на гадзіну.

Гэтыя веламабілі прывезлі ў Гомель з Белавежскай пушчы.

Чытайце таксама:

З 24 снежня на Дзіцячай чыгунцы запускаюць «Навагодні экспрэс»

Сэрвіс Kolobike пачаў распрадаваць свае ровары. Кампанію чакае рэарганізацыя ці ліквідацыя

Пенсіянер з Мінска скраў электраровар для цыркавога нумара

На каршэрынгавыя аўтамабілі хочуць паставіць алказамкі

Каментары да артыкула