БЕЛ Ł РУС

Кубінцы не далі ўвезці ў Беларусь з Дубая кучу брэндавых рэчаў

19.12.2025 / 19:6

Nashaniva.com

Грамадзянка Кубы спрабавала незаконна ўвезці ў Беларусь камерцыйную партыю брэндавых тавараў на агульную суму 55 тысяч рублёў, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Парушэнне выявіла мытня Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», куды жанчына прыбыла авіярэйсам «Дубай — Мінск». Кубінка выбрала «зялёны калідор», пацвердзіўшы адсутнасць тавараў, якія патрабуюць дэкларавання.

Мытнікі, аднак, запатрабавалі праверку і падчас дадатковых формаў кантролю знайшлі ў жанчыны сумкі, акуляры, чамаданы і аксесуары брэндаў Chanel, Balenciaga, Miu Miu і Christian Dior.

Супраць жанчыны Мінскай рэгіянальнай мытняй быў распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 4 арт. 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф да 30% ад кошту прадметаў, якія спрабавалі ўвезці незаконна.

Бяспошлінны ліміт на ўвоз тавараў для асабістага карыстання паветраным транспартам складае да 10 тысяч еўра ў эквіваленце і да 50 кілаграмаў па вазе.

Чытайце таксама:

На мытні затрымалі найбуйнейшую ў гісторыі незалежнай Беларусі партыю наркотыкаў

Італьянец спрабаваў вывезці ў Беларусь скрадзены BMW коштам больш за 200 тысяч даляраў

Грамадзянін Германіі спрабаваў правезці чатыры патроны ад вінчэстэра

Беларусу не далі нелегальна ўвезці ў Польшчу акамянеласці паўмільярднага ўзросту

Каментары да артыкула