У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса
У польскай Гдыні на тэрыторыі 33‑га дывізіёна ракетнай паветранай абароны адбыўся інцыдэнт з удзелам грамадзяніна Беларусі, паведаміла выданне TV Republika.
Порт у Гдыні. Фота: Iwankgb/wikipedia
Паводле інфармацыі журналістаў, позна ўвечары 23 лістапада 2025 года тры пабочныя асобы трапілі на тэрыторыю вайсковай часці. На месца быў накіраваны патруль, які затрымаў аднаго мужчыну — грамадзяніна Беларусі.
Затрыманы быў у стане алкагольнага ап’янення і сцвярджаў, што згубіўся і не ўсведамляў, дзе апынуўся. Двум іншым асобам удалося пакінуць тэрыторыю, і іх не затрымалі.
Падчас агляду тэлефона затрыманага былі знойдзеныя фота порта і сляды актыўнасці, якія маглі сведчыць пра пошук нейкай адпраўкі. Пры гэтым невядома, якім чынам пабочныя асобы трапілі на тэрыторыю часці. Пра здарэнне паведамілі адпаведным службам.
У Міністэрстве абароны і спецслужбах пакуль не каментуюць тое, што адбылося. Прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Гданьску паабяцаў паведаміць падрабязнасці ў панядзелак.
Чытайце таксама:
Кіраўніком расійскай дыверсійнай сеткі ў Польшчы быў ураджэнец Украіны з пашпартам РФ
Польшча закрые расійскае консульства ў Гданьску
У Польшчы расказалі падрабязнасці пра справу расійскага апазіцыянера, які аказаўся шпіёнам
Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы