Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў
Вызваленыя 13 снежня палітвязні Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава 19 снежня прыбылі ў Берлін. У сталіцы Германіі іх сустрэў міністр замежных спраў гэтай краіны Ёган Вадэфуль.
Фота: x.com/aussenminde
«Ваша мужная прыхільнасць свабодзе і дэмакратыі ў Беларусі натхняе многіх як у самой краіне, так і далёка за яе межамі. Яна натхняе і мяне асабіста», — напісаў Вадэфуль у сацыяльнай сетцы X.
Фота: x.com/aussenminde
13 снежня з калоній у Беларусі ў выніку перамоў з прадстаўнікамі ЗША былі вызваленыя 123 палітзняволеныя. 114 з іх выслалі ва Украіну, адкуль пасля 87 чалавек перабраліся ў Польшчу, 20 — у Літву. Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка па запрашэнні нямецкага ўрада накіраваліся ў Германію.
Чытайце таксама:
Калеснікава — Ціханоўскай: Света, ты нават не ўяўляеш, колькі я разоў уяўляла гэты момант
Ціханоўская стэлефанавалася з Бабарыкам і Калеснікавай
Лукашэнка загаварыў на УНС пра Калеснікаву і Бабарыку
«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі