БЕЛ Ł РУС

Разам з адстаўкай Ермака з Офіса прэзідэнта Украіны былі звольненыя і яго дарадцы, уключаючы Міхаіла Падаляка

22.12.2025 / 11:43

Nashaniva.com

Банкавая паведаміла, што пасля адстаўкі кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака былі звольненыя ўсе ягоныя дарадцы і памочнікі.

«У сувязі са звальненнем кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны асобы, якія займалі пасады памочнікаў і дарадцаў (штатных і па сумяшчальніцтве) кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны, звольненыя з пасад», — гаворыцца ў адказе ОПУ на запыт «Украінскіх навін».

Пералік звольненых асоб пададзены не быў. Але, паводле папярэдніх публічных заяваў ОПУ, вядома, што на снежань 2024 года Андрэй Ярмак меў 9 дарадцаў. Міхаіл Падаляк быў пазаштатным.

Міхаіл Падаляк — адзін з ключавых публічных спікераў і паліттэхнолагаў каманды Уладзіміра Зяленскага. Падчас поўнамаштабнай вайны стаў адным з галоўных медыйных галасоў ОП.

Раней Падаляк працаваў журналістам у Беларусі. У чэрвені 2004 года КДБ прызнаў яго пагрозай нацыянальнай бяспецы, дэпартаваў з Беларусі ва Украіну і забараніў уезд на 5 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула